В Докшицкой райветстанции работает Алексей Соловьёв — достойный продолжатель династии

АН 021 с

Медыцына лечыць чалавека, а ветэрынарыя – чалавецтва. Гэтым выказваннем акадэміка Івана Паўлава падкрэсліў значнасць, патрэбнасць выбранай прафесіі і гонар за яе ветэрынарны ўрач-гінеколаг раённай ветэрынарнай станцыі Аляксей Салаўёў.

Падчас размовы з Аляксеем Алегавічам ярка вылучаюцца такія яго рысы, як прафесіяналізм, высокі інтэлект, інтэлігентнасць, тонкае пачуццё гумару.

– Так, Аляксей – дастойны прадаўжальнік бацькоўскай справы (Алег Салаўёў – выдатны спецыяліст, былы галоўны ветэрынарны ўрач раёна – Аўт.), – пацвярджае начальнік райветстанцыі Валерый Юковіч. – Пакуль што толькі год ён працуе ў нашай арганізацыі, аднак ужо паспеў зарэкамендаваць сябе з найлепшага боку. У ветэрынарыі ён ужо паўтара дзесяцігоддзя, мае дастатковы вопыт і валодае неабходнымі практычнымі навыкамі. Каштоўная для нас і “падкаванасць” урача ў ветэрынарным заканадаўстве. Таму, безумоўна, радуемся такому папаўненню нашай дружнай каманды і спадзяёмся на доўгія гады супрацоўніцтва.

У абавязкі Аляксея Алегавіча ўваходзяць дыягностыка і лячэнне жывёлы ў сельгаспрадпрыемствах, таксама ён дапамагае, калі патрэбна, у правядзенні вакцынацыі, эпізааталагічных мерапрыемстваў. Акрэслена, здавалася б, коратка, а работа – велізарная. З мінусаў спецыяліст вылучае прафесійныя болі ў руках – нязменны спадарожнік усіх, хто лечыць, асемяняе жывёлу. У астатнім, кажа, работа прыносіць задавальненне, паколькі любімая. А самы вялізарны плюс – гэта, канешне ж, як і ў любога ўрача, радасць ад таго, што змог дапамагчы, вылечыў. Жывёла ж, як і людзі, у большасці сваёй і дапамогі просіць, і лечыцца цярпліва, і ўмее быць удзячнай, хоць і не заўжды тое атрымліваецца выказаць.

Пра тое, што Аляксей Салаўёў дакладна знаходзіцца на сваім месцы, гавораць не толькі яго глыбокія веды, але і тое, што ён пастаянна сочыць за перадавым вопытам у сваёй галіне і імкнецца па магчымасці ўкараняць яго ў сваёй рабоце.

Алена НЕСЦЯРОНАК.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *