Работники Крулевщинского филиала ПУ «Витебскторф» выполнили сезонный план по заготовке торфа

Ушанаванне прызёраў конкурсу прафесійнага майстэрства ў Мінску. Каманду транспартнай службы ВУ “Віцебскторф” у складзе трактарыста Аляксандра Крэміса і майстра Ганны Халімоненка павіншаваў першы намеснік генеральнага дырэктара ДВА “Белпалівагаз” Дзмітрый Шаўлоўскі.

Ушанаванне прызёраў конкурсу прафесійнага майстэрства ў Мінску. Каманду транспартнай службы ВУ “Віцебскторф” у складзе трактарыста Аляксандра Крэміса і майстра Ганны Халімоненка павіншаваў першы намеснік генеральнага дырэктара ДВА “Белпалівагаз” Дзмітрый Шаўлоўскі.

Работнікі філіяла ВУ “Віцебскторф” УП “Віцебскаблгаз” нарыхтавалі сёлета 50 тыс. тон торфу, што складае сто працэнтаў да сезоннага плана. У гэтым ліку 45 тыс. тон верхавога торфу і 5 тыс. тон торфу для кампаставання.

Прадпрыемства, вытворчая база якога знаходзіцца ў Крулеўшчыне, з’яўляецца адным з лідараў у нарыхтоўцы верхавога фрэзернага торфу ў Беларусі, прызёрам і пераможцам розных конкурсаў, якія праводзяцца сярод арганізацый галіны і прамысловасці рэспублікі ў цэлым.

І гэты год не стаў выключэннем – па заканчэнні сезона нарыхтоўкі крулеўшчынскія тарфянікі атрымалі шэраг узнагарод.

Пераможцамі рэспубліканскага спаборніцтва сярод машыністаў торфаздабыўных машын арганізацый, якія ўваходзяць у склад Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь, сталі машыністы машын па здабычы і перапрацоўцы фрэзернага торфу Віктар Сталяроў, Вадзім Арцімовіч, Аляксандр Браслаўскі і Сяргей Палачанін.

Па выніках рэспубліканскага агляду-конкурсу прафесійнага майстэрства на званне “Лепшая транспартная служба сярод арганізацый тарфяной прамысловасці” каманда ВУ “Віцебскторф”, у склад якой увайшоў і крулеўшчынскі трактарыст Аляксандр Крэміс, заняла другое месца.

Не застаўся ў баку ад ушанавання тарфянікаў і прафсаюз. Падзякай аб’яднанай прафсаюзнай арганізацыі вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Віцебскаблгаз” Беларускага прафсаюза работнікаў энергетыкі, газавай і паліўнай прамысловасці былі адзначаны машыніст цеплавоза Аляксандр Грыцкевіч, начальнік вытворча-тэхнічнага сектара Вячаслаў Лукашонак і начальнік аддзела бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці Іна Козел.

Ніна КРУКОВІЧ.
Фота прадастаўлена ВУ “Віцебскторф”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *