В каком магазине Докшиц выгодная цена на красную рыбу, узнавала корреспондент «РВ»

Паліца з чырвонай рыбай у краме “Капеечка”.

Паліца з чырвонай рыбай у краме “Капеечка”.

Без бутэрбродаў з чырвонай рыбы, напэўна, не абыходзіцца ніводны навагодні стол. Прыгатаваць такую страву з ласося, сёмгі альбо фарэлі можна вельмі проста, а галоўнае – хутка.

Каб даведацца, дзе гаспадыням купіць гэты карысны прадукт найбольш выгадна, карэспандэнт адправіўся па крамах райцэнтра.

Слабасалёная рыба – фарэль і сёмга ў вакуумнай упакоўцы – прадаецца рознай вагі: 150 і 200 грамаў. Мы прыцаніліся да абедзвюх.

Самы шыкоўны выбар чырвонай рыбы – у сеткавай краме “Санта”. На халадзільнай паліцы знайшлі і фарэль, і сёмгу, і кету. Напрыклад, фарэль вытворцы “Норд Порт” вагой 200 грамаў каштуе 15, 99 рубля, 150 грамаў – 9, 99 рубля, а “сантабрэмараўская“ вагой 150 грамаў – 10, 99 рубля. Прадавалася таксама дзвюхсотграмовая адборная, з марской соллю і каштавала найдаражэй – 19, 99 рубля. Побач з фарэллю была і сёмга. Цана за кавалак філе вагой 200 грамаў – 15, 99 рубля. Дарэчы, звярнулі ўвагу на тэрмін прыдатнасці прадукту. Не некаторых упакоўках значылася: да 20.01. 2025 года. Таму рыбу смела можна купляць загадзя.

У краме “Капеечка” таксама асобная паліца адведзена пад чырвоную рыбу. Кошт фарэлі “Fish Dish” – 10, 29 і 13, 79 рубля за 150 і 200 грамаў адпаведна. А вось кавалак слабасалёнай рыбы ад “Санта Брэмар” вагой 200 грамаў можна было купіць па 50-працэнтнай зніжцы і заплаціць каля васьмі рублёў. Праўда, са скончаным тэрмінам прыдатнасці прадукту дзень таму (!). Магчыма, санітарнай службе варта завітаць у гэты гандлёвы аб’ект, каб праверыць, як захоўваюцца тэрміны прыдатнасці, у тым ліку і на іншую рэалізуемую прадукцыю.
У крамы “Смак”, што на гарадской плошчы, змяніўся гаспадар. Зараз там прадаецца ў асноўным мясная прадукцыя, розныя паўфабрыкаты, ёсць і рыба. Але купляць яе гаспадыням у гандлёвай кропцы не зусім выгадна. За ўпакоўку фарэлі вагой 150 грамаў просяць 11, 80 рубля.

Неадназначныя цэны і ў прыватнай краме “Раніца”. Там 150 грамаў фарэлі розных вытворцаў каштуе 9, 80 і 11, 81 рубля. Сёмга ў продажы адсутнічала. Увогуле, па словах прадаўца, яе заказваюць вельмі рэдка.

Зазірнулі таксама ў краму “Еўраопт”, дзе прадстаўлены дастойны выбар чырвонага рыбнага мяса. Фарэль “Рыба Хіт” вагой 150 грамаў прадавалася па 9, 99 рубля, 200 грамаў – па 11, 99. Сёмгу найлепш купляць у “Санце”, бо ў “Еўраопце” яна каштуе на два рублі даражэй – 17, 99 рубля. За кілаграм атрымліваецца 89, 95 рубля (!). Цана на фарэль “Норд Порт” (200 грамаў) – 14, 19 рубля. Палічылі, што гэта выгадна.

І яшчэ. Апошнім часам багаты выбар тавараў можна знайсці ў аддзяленні паштовай службы № 1 г. Докшыцы, у тым ліку рыбнай прадукцыі. Знаёмім з цэнамі на сёмгу і фарэль: 200 грамаў каштуе 18, 16 і 15, 88 рубля адпаведна.

Ад рэдакцыі. Трэба дадаць, што маніторынг крам карэспандэнтам раённай газеты праводзіўся 11 снежня. Перад выхадам артыкула ў друк стала вядома, што пратэрмінаваную фарэль, якая прадавалася ў краме “Капеечка” (вул. Піянерская), з продажу знялі. Пра гэта паведамілі ў РЦГіЭ. Хаця магчымы і іншы варыянт – нясвежую рыбу мог хтосьці купіць, не звярнуўшы ўвагу на тэрмін прыдатнасці.

На заметку
Чырвоная рыба не толькі крыніца высакаякаснага бялку, але і скарбніца карысных рэчываў, у тым ліку амега-3 тлустых кіслот, вітамінаў і мінералаў. Рэгулярнае ўжыванне гэтай рыбы спрыяе паляпшэнню работы сэрца, мозгу і нават знешняга выгляду.

Каментарый памочніка ўрача-гігіеніста РЦГіЭ Наталіі Скакун:
– Звяртаю ўвагу, што на аб’ектах забараняецца рэалізоўваць прадукцыю са скончаным тэрмінам прыдатнасці. Гэта прапісана ў дакуменце – Дэкрэце Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 7 ад 23 лістапада 2017 года. Ігнараванне гэтай простай ісціны стварае пагрозу нацыянальнай бяспецы, наносіць шкоду жыццю, здароўю насельніцтва, а таксама навакольнаму асяроддзю.

Таццяна ПАДБЯРЭЗКАЯ.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *