В Докшицкой ЦРБ можно сделать прививку от коронавируса вакциной Конвасэл

nimzw20wubxfnrol9dwkzo2ea24dee4k

Рост захворванняў на вострыя рэспіраторныя інфекцыі чакаецца ў канцы студзеня – пачатку лютага, прагназуюць урачы. Гэта звычайная сітуацыя, да якой мы вяртаемся ў пасляэпідэмічны перыяд. Таму цяпер дарэчы будзе нагадаць пра вакцынацыю, у тым ліку ад каранавіруснай інфекцыі. Дзе і якой вакцынай гэта можна зрабіць, расказала галоўны санітарны ўрач раёна Ганна Трашчанка.

– Ганна Казіміраўна, якая эпідэмічная абстаноўка назіраецца ў нашым раёне?
– У раёне яна спрыяльная. Захваральнасць на вострыя рэспіраторныя інфекцыі ў снежні мінулага года была на 31, 7 працэнта ніжэйшай за ўзровень аналагічнага перыяду 2023 года. Па даных Мінаховы здароўя Рэспублікі Беларусь, у структуры ўзбуджальнікаў, якія сёння выклікаюць рэспіраторныя інфекцыі, пераважаюць негрыпозныя вірусы: парагрып, адэнавірусы, бокавірус. Часам прысутнічае бактэрыяльная флора – мікаплазма. Адначасова з іншымі вірусамі працягваецца цыркуляцыя SARS-CoV-2, які з’яўляецца прычынай больш чым 80 працэнтаў выпадкаў вірусных пнеўманій.

– Калі можна зрабіць прышчэпку супраць каранавіруснай інфекцыі?
– Са студзеня ў раёне праводзіцца вакцынацыя дарослага насельніцтва супраць каранавіруса. Сёлета для імунізацыі абрана вакцына “Канвасэл”. Яна выпушчана ў навукова-даследчым інстытуце вакцын і сываратак Санкт-Пецярбурга. У медпрэпараце рэалізаваны прынцыпова новы падыход да стварэння вакцын для прафілактыкі каранавіруснай інфекцыі, а менавіта на падставе рэкамбінантнага N-бялку, які не валодае зменлівасцю ў залежнасці ад штама віруса. Вакцына эфектыўная ў адносінах да ўсіх вірусаў SARS-CoV-2, якія цыркулююць на тэрыторыі нашай краіны і за яе межамі. Прышчапіцца “Канвасэлам” можна ва ўзросце 18 гадоў і старэйшым. Асабліва важна зрабіць вакцыну людзям, якім за 60 гадоў, тым, хто мае хранічныя захворванні, у тым ліку бронхалёгачнай і сардэчна-сасудзістай сістэм, хворым на туберкулёз, цукровы дыябет, анкалогію.

– Куды неабходна звяртацца пацыенту, які рашыў зрабіць прышчэпку?
– Неабходна прыйсці ў рэгістратуру ЦРБ, адкуль вас накіруюць у патрэбны працэдурны кабінет. Калі трэба атрымаць кансультацыю па вакцынацыі, можна патэлефанаваць па нумарах 5-75-81 альбо 5-75-85. Дарэчы, першая партыя доз вакцын “Канвасэл” у колькасці 50 штук ужо паступіла ў бальніцу. Наступнае папаўненне чакаецца на гэтым тыдні.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *