Дзень нараджэння
(іншымі вачыма)
Ах, святочны пірог!..
Пах салодкі прагледжаных п’ес,
Што за сцэну вядзе, –
пачастунак, бадай што, сумніўны.
Госці шумна ступалі ў халодны прагалісты лес,
Кожны свечку трымаў –
азараўся лес водбліскам дзіўным.
Пачалі ў ім расці пажаданні,
як дрэвы, вышэй і вышэй.
Неспакойныя воды каціла
няўмольная Лета.
І пляліся з імкненняў пустых,
і з разбітых надзей,
З перамог у мінулым вянкі.
І ў рай прадавалі білеты.
Імяніннік, разгублены,
згорблены пад велізарным вянком,
У чароўным тым лесе блукаў між яго сухастою…
Ах, святочны пірог, што гарэў пахавальным кастром, –
Напамін недарэчны:
“не вечно ничто под луною”.
Самотны верш
з бальнічнага ложка
Тут нейкім дзіўным чынам
запавольваецца час…
Як луста хлеба пад лязом
бязлітасным нажа,
Адзіным трапным рухам
усё другаснае – р-раз!
Так цела лечыцца, але…
пакутуе душа.
Тут смачна не чытаецца,
і не салодкі сон,
І белы ліст паперы:
дзень праходзіць –
ні радка!
Расцягнутым хвілінам
і гадзінам ва ўнісон
Плыве павольных думак
нудна-шэрая рака.
Жыццё віруе і кіпіць –
так блізка, за акном.
Тут – вакуум палаты
душыць, цісне і гняце.
Дзень тчэцца аднатонным,
без узораў, палатном,
Самота ў сэрцы сетку
павучыную пляце.
Хутчэй на волю! Да зямлі
і сонца, да людзей,
Туды, дзе радасці і слёзы,
дзе праблемаў цэлы воз,
Дзе – шчасны ці няшчасны –
непаўторны кожны дзень,
Дзе ў звыклым рытме час
зямны адлічвае мой лёс.
***
А ты найди
мне противоположную:
Такую правильную всю
и осторожную
С короткой стрижкою
брюнетку знойную,
С глазами карими,
улыбкой томною,
Садово-огородную,
домашнюю,
Чтоб в холодильнике ни-ни!
борща вчерашнего,
Чтоб голос с хрипотцой
и тон уверенный,
Во всех делах –
спокойна и размеренна,
Чтоб на язык была совсем
не острою
И от земли не отрывалась
к звездам чтоб…
Да, и без перепадов
настроения!
И чтоб любила
месяцы осенние.
Чтобы по плану все,
по распорядочку,
И не строчила б по ночам
стихи в тетрадочку,
Не хохотала бы до слез
и не мечтала бы,
Мосты не жгла и молний
не метала бы,
И никогда не мучилась
в сомнениях,
И не плевала
на общественное мнение…
С ней заживешь ты,
сытый и опрятный.
А вот счастливый…
Это, милый, вряд ли.
Танка
***
Пустое гняздо
Звалілася на асфальт –
Галінкі, смецце…
Нібыта сэрца яно,
Дзе ўжо няма любові.
***
Высока ў небе,
Ледзь прыкметная, кружыць
Шпакоў чародка.
Вось раптоўнае шчасце,
Убачанае мною.
***
Жыццё, нібы дождж,
Паціху ў пясок зыходзіць.
І над ім гучыць
Спеў невядомай птушкі.
Так мне падалося сёння.
***
Час вымяраю
Не гадзінамі ў сутках –
Тваёй адсутнасцю.
Няма цябе – час стаіць.
Бо тады я не жыву.
***
Апошняй кропкай
Думкі свае спыняю.
Я шчаслівая:
Не выпакутваю іх –
Самі рвуцца на волю.
***
Часамі цяжка.
Вершы мае дрэннымі
Мне здаюцца –
Я паэзію збіраць
Іду па наваколлі.
***
Усміхаешся,
Жмурачыся ад сонца.
На вейках – пылок.
Дзесьці ў глыбіні душы
Варушыцца пяшчота.
***
Упрыгожаная
Цацкамі, гірляндамі,
Зіхатлівая,
Памірае елачка…
А вакол весяляцца.
***
Нібы матылька,
Што выпадкова ўляцеў
У пакой, мяне
Адпусціў ты, ды толькі
Крылцы – знарок? – скалечыў.
***
Часам цяжка.
Вершы мае дрэннымі
Мне здаюцца –
Я паэзію збіраць
Іду па наваколлю.
***
Мушка ў бурштыне.
Імгненне застылае
У мільгаценні
Стагоддзяў. Мінулае
З будучыняй злілося.
***
Кто я? Комочек нервов и страстей,
Тростинка слабая на жизненном ветру,
Калейдоскоп бессмысленных затей,
Раба, запрятавшая гордость под чадру?
Звезда, что дарит лишь холодный свет,
Мелодия, ещё не спетая тобой,
Мгновенье в сотнях миллиардов лет,
Волна покорная иль бешеный прибой?
Июльским жарким днём воды глоток,
Курок, что возведен у самого виска,
Под пеплом тихо спящий уголёк,
Фигура хрупкая из зыбкого песка?..
…Кем я, какой бы ни была, –
Жить не могу без твоего тепла.
Разлука
Заштопаю разлуку иголкою любви,
Стяну её навощенною нитью ожиданья,
Сверкающими пуговками нежности – не рви!–
Замаскирую ловко я все пятна расставаний.
Лоскут своей печали я бережно возьму
И радостных минут поставлю щедро там заплаты.
Всё, что судьба пошлёт мне, с готовностью приму,
Без ропота, без страха, без боязни расплаты.
Встреч наших долгожданных прекрасные цветы
Я вышью аккуратно на длинной ленте скуки.
Замрёт внезапно сердце: есть в моей жизни Ты!
И пусть пока не рядом. Мне не страшна разлука.
Адзінота
Халодзіць прыкраю цнотай,
Слых рэжа пранізлівай нотай.
Чаму за стагоддзі ніхто не прыдумаў,
Чым вылечыць гэту брыдоту?
***
У гэтым свеце ўсё хуткаплынна…
Высыхаюць, як дождж, нашы слёзы,
Нібы сонца, усмешкі гаснуць,
Думкі мчацца далёка, як вецер,
Мары рвуцца ўвысь, нібы птушкі.
Ды ачысцяць душу слёзы,
Ды ўсмешкі кагосьці сагрэюць,
Ды свабоды паклічуць думкі,
У тых, хто марыць, вырастуць крылы.
…І жыве ў хуткаплыннасці Вечнасць.
***
Стаў чамусьці чужым дарагі майму сэрцу куток
Там, дзе вецер гуляе ў голлі рабіны за вокнамі,
Дзе са школьнага сшытка майго пажаўцелы лісток
Растрывожыць душу прывітаннем з дзяцінства далёкага.
З тых часоў, дзе завея была спадарожніцай сну,
Лета пахла суніцамі, мёдам і яблыкам выспелым,
Там зімой я чакала з чаромхавым пахам вясну,
Там у восеньскім вальсе чароўным імкліва кружылася.
Грэла маміна ліпа шчаку там шурпатай карой,
Ззялі зоркі ўначы ў вадзе найсмачнейшай калодзежнай…
Той далёкай, цудоўнай, такой непаўторнай парой
Я шчаслівай была, адганяючы думкі трывожныя.
Сад зачах наш стары, не пасадзіць ніхто малады.
Зарасла сцежка ў двор…Вось бы гэтак і ў сэрца таксама!
Мне б вярнуцца туды, мне б прайсці, праляцець праз гады!..
Не магу: там няма
І ніколі не будзе ўжо
МАМЫ…