Галина Деменкова

Росныя юргіні

Познім цяплом
лашчыць бабіна лета,
Юргіня ля хаты пышна цвіце.
Па ўсім наваколлі
разносіць паветра
Горка-салодкія пахі яе.

Вераснёвае неба чорна-сівое,
Зорак бліскучых рассыпала рой,
Калі на спатканне прыходжу
з табою,
Росных юргінь ты прыносіш
з сабой.

Вечар дзівосны
плыве над ракою,
Заранка паволі ідзе спачываць,
Ты мае плечы кранаеш рукою,
Пяшчоту пачуццяў
ніяк не стрымаць.

І стаяла б вось так,
глядзела ў вочы,
Да плячэй прытуліўшыся
родных тваіх,
Гэты водар юргінь
сярод цёмнае ночы,
Нас у танцы кахання
закружыць дваіх.

Тры дзяўчыны,
пяць кабет

Як пайшлі мы па чарніцы
(Гэта ж вам не блізкі свет!
Аж да рэчкі Маскавіцы),
Тры дзяўчыны, пяць кабет.

Ой, сяброўкі-маладзіцы
Усе стаміліся ўшчэнт!
Папілі вады з крыніцы
Тры дзяўчыны, пяць кабет.

А ля рэчкі Краснагубкі
Мы прыселі на абед,
Ставім кошыкі паўнюткі,
Тры дзяўчыны, пяць кабет.
Так стаміліся сяброўкі —
Гэта вам не блізкі свет!
Прыйшлі ў вёску надвячоркам
Тры дзяўчыны, пяць кабет.

Мы, сяброўкі-шчабятушкі,
Вам адкрыем свой сакрэт
У сваіх песнях і частушках
Тры дзяўчыны, пяць кабет.

Пра любоў ды пра каханне
Граў гармонік нам услед,
Танцавалі аж да рання
Тры дзяўчыны, пяць кабет.

Потым рана, за крыніцу,
Гэта вам не блізкі свет!
Зноў пайшлі мы па чарніцы
Тры дзяўчыны, пяць кабет.

Маладосць не знае стомы
Вось і ўвесь яе сакрэт.
Гэта ведаюць, вядома,
Тры дзяўчыны, пяць кабет.

З нагоды 90-годдзя Бярэзінскага біясфернага запаведніка

Бярэзіскі запаведнік…

Любы, мілы край лясны!

Для душы маёй даведнік,

Як пралеска для вясны.

 

Маляўнічыя мясціны

Дораць радасць і пакой,

Тут наўкола лес былінны

Над Бярозаю ракой.

 

Паглядзець паўсюдна люба

На балоты ды на луг.

Баўтане ў хвалях рыба,

Журавоў ляціць ланцуг.

 

Маладыя пералескі

І мацёрыя лясы

Тут растуць уперамешак,

Не знайсці такой красы!

 

Воля ўсім звярам і птушкам,

І раслін тут рэдкіх шмат,

Ёсць шпакоўні і кармушкі,

Арнітолагаў дагляд.

 

На Рашэўшчыне – глядзіце

Два вялізныя дубы!

Летам вабяць нас суніцы,

Часта бегаем туды.

 

Шмат грыбоў непадалёку.

Ходзім раніцай збіраць,

А чарніц, як кінуць вокам,

Канца-краю не відаць.

 

На азёрах нашых слаўна

У мясцінах рыбака

Манец, Ольшыца і Плаўна,

Аж да самага Паліка.

 

Векавечная прарода…

Царства цудаў, таямніц,

І птушыных карагодаў,

Сказаў, быляў, небыліц.

 

Вартавыя для парадку

Тут стаяць, як трэба быць!

Не пакінуць без даглядку,

Браканьер адсюль бяжыць.

 

Ужо 90 год існуе

Бярэзінскі запаведнік,

Дзякуй усім, хто там працуе

На воставе прыроды цэннай.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *