Викентий Карпович

(з падборкі “Адбіткі думак аб зямным і вечным”)

 

Няхай мне будзе радасна і горка

 

Ёсць у душы таемнае скляпенне,

Дзе месца ачмурэнню спусташэннем.

Там цішыня. Там ёсць усведамленне

Аб марнасці сумнення і … сумлення.

Калі надарыцца якая непрыемнасць,

У тым куту ты знойдзеш суцяшэнне.

 

А ці патрэбен мне куточак гэты,

Туды кідаю я згрызоты свету,

Дзе замяняю невыносны боль

Ад немагчымасці заўсёды быць з табой,

Валодаць і душой тваёй, і сэрцам

На скептыцызм насмешліва-пыхлівы:

Ці быў бы я, урэшце, такі шчаслівы,

Як сёння мне, дурному, падаецца?

 

Не, тройчы не – няхай не згіне памяць

Аб тым, якімі тлумнымі шляхамі

Я крочыў ад пагорка да пагорка

І не жадаў ад Вышніх суцяшэнн,

Як мне было і радасна, і горка,

Калі нёс крыж я на сваю Галгофу

І, як Хрыстос, чакаў уваскрашэння.

 

Знішчаю я ў душы куток таемны,

Як непатрэбны і зусім дарэмны:

Не спусташэнне там, а спакушэнне!

Один комментарий для “Викентий Карпович

  • 06.01.2018 в 8:23 дп
    Permalink

    Сумныя радкі, але таленавітыя! Праўда твая, дружа: «Там цішыня. Там ёсць усведамленне

    Аб марнасці сумнення і … сумлення». Добрыя словы!..

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *